Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

0

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Лекцыя Глеба Арлоўскага ў арт-прасторы «Талстога ,7» 9 траўня прайшла «на ура».

Трохі народу назбіралася, каб павохкаць па-былому. Мы — якраз тыя сучаснікі, што неяк па непаразуменню ці нечаканасці, дапусцілі знішчэнне плошчы, пабудаванай нашымі продкамі ў гонар Перамогі над нацызмам. Таму і атрымалі ў цэнтры гораду лысы шэры пляц, дзе летам спёка і пыл, а зімой скразняк і дубарына.  Гарманічна, пасля гэткай «рэканструкцыі», хіба што, краты металічныя ад шпіёнаў выглядаюць.

Аповед пра плошчу архітэктар Арлоўскі пачаў з 18 стагоддзя. Зразумела, што тады ніхто не думаў на гэтым месцы ніякіх плошчаў.

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Еўрапейскія гарады заўжды будаваліся ад плошчы. Калі Віцебск у 17 стагоддзі пачалі будаваць то  Рынкавая і Саборныя плошчы адпавядалі гэтай канцэпцыі. Пазней бліжэй да сучаснай  вуліцы  Гогаля з’явілася Магілёўская плошча.

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

А на месцы  плошчы Перамогі жылі людзі, была лазня, казарма, прамысловыя будынкі, а побач са Смаленскай шашой змяшчаліся гарадскія могілкі.

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

У вайну большасць дамоў ў раёне Магілеўскай плошчы і Новага моста праз Дзівну было парушана.

Але ў 60-70-я гады  Смаленскую шашу і Лучаскую  вуліцу забудавалі «сталінкамі», а потым «хрушчоўкамі». На месцы могілак узнік Паштамт, а на перакрыжаванні вуліц праезд неафіцыйна названы Аршанскім.

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Тады і ўзнікла жаданне збудаваць тут нешта велічнае, манументальнае, каб склаўся адметна сацыялістычны  квадратна-суворы стыль: проста і велічна, ну і дорага-багата.  Такое вось —  ВОООХ і на стагоддзі!

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

У 1970 годзе задума стала матэрыялізавацца: пачалося праектаванне паказальніка велічнасці савецкага народу і яго перамогі над фашызмам.

А.Данілава, З.Даўгяла, Р.Княжышча, Л.Эйгарн зрабілі агульную планіроўку. Па іх задумцы плошча Перамогі складалася з дзвюх частак. Яна мясціла мемарыяльную зону, складаны транспартны вузел і месца адпачынку гараджан. Памер — 7,22 гектараў.

Верхняя зона — вялікі сквер з каменнымі горкамі, клумбамі, газонамі, кустоўем і каштоўнымі дрэвамі завезенымі з усіх бакоў вялікай дзяржавы, абмяжоўваў плошчу 9-ці павярховы дом  з крамай «Дзіцячы свет».

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Ніжняя — гэта мемарыяльны комплекс, які стварылі — Юрый Шпіт, скульптары — Ярамір Печкін і Барыс Маркаў. Галоўная кампазіцыя — Тры штыкі — сімвал адзінства ваенных, партызан, падпольшчыкаў на шасцімятровай вышыні аб’яднаных скульптурна-барэльефным поясам.  У цэнтры кампазіцыі гарыць Вечнае вогнішча. Да манументу вядзе Алея славы з мемарыяльнымі дошкамі і пілонамі. А паміж засыпанымі чырвонай сумессю сцежкамі знаходзяцца фантаны на 200 струменяў (сімвал пралітай крывы і слёз).Тры вялікія лесвіцы — спуск да Дзвіны.

Планавалася мемарыял змайстраваць з граніту. Але ж дзе яго столькі ў СССР ўзяць?

Таму зрабілі арыгінальную сумесь з гранітнай дробязі, бетону і іншага дасціпнага матэрыялу. З такой жа сумесі зрабілі падсыпку пешаходных сцежак і лесвіц. Чырвоны колер прыгожа глядзеўся і меў сімвалічны сэнс. Усяго на помнік пайшло 7000 тонаў матэрыялу.

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Віцебская інтэлігенцыя веліч «Трошкі» не ацаніла і на пяціметровых кухнях  склала прымаўку — что имеем не храним — потерявши плачемтры гады … (дзейнічалі), І тры палкі паставілі».

Цалкам, гэты суворы стыль адпавядаў жыццю і гарманічна злучыў раён ў адзіны архітэктурны стыль. Дзевяціпавярховы дом (Подзвіг савецкага народу…),  вуглавая «сталінка», вышыннік на перакрыжаванні з Чарняхоўкай,  кінатэатр «Беларусь» — Другая школа — склалі стылёвы ансамбль.

Будавалі болей за два гады. У асноўным падрадчыкам быў 9-ты будтрэст. А яшчэ гэта была ўсебеларуская камсамольская і камуністычная будоўля.

А ўпарадкавалі новую плошчу віцябляне на камуністычных суботніках і ў вольны ад працы час.

Продкі думалі, што ў  2000-ных, калі мы ўсе будзем жыць шчасліва і ў камунізме, о будзем захапляцца іх самаадданасцю і гераізмам. Цаніць і берагчы іх здабыткі і шанаваць памяць. Але….

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Першы раз трохі  «палепшылі» плошчу ў 1990 годзе. На мяжы мемарыяльнай зоны ўсталявалі дзве скульптурныя групы. (Левая — скульптары Тарасян і Рыжанкoў, і правая — Заспіцкі і Мурамцаў ). Сама па сабе кампазіцыя высокага мастацкага ўзроўню. Але яна не выглядае адзінай. І ніяк не ўпісваецца ў суворы стыль.

Я, панаехаўшы ў 1998 годзе з Менску, не ацаніла  раскошу мясцовай плошчы Перамогі. Ганарова і людна тут было хіба, што на Дзень Перамогі. А, звычайна, збіраліся пад тымі цэннымі дрэвамі  і каменнымі горкамі мясцовыя аматары розных напояў. Бывала мамкі з дзецьмі гулялі. Але ж і тады плошча была нялюдская: ні сесці, ні вады папіць, ні ў прыбіральню схадзіць. Толькі пасаджаныя на юбілей Перамогі камсамольцамі і камуністамі алеі парку Пераможцаў цешылі вока.

Мабыць і губернатар Аляксандр Касінец лічыў зону адпачынку нязручнай. Яна была занадта зялёная.  А дрэвы ў цэнтра гораду і зараз усім перашкаджаюць: псуюць маршы і перашкаджаюць  лепсам  канцэрты  праводзіць.

Таму  хуценька за 2009-2010, за шчыльным  плотам, усё гэтае «непатрэбства» было знішчана і закладзена роўненька і прыгожа шэрай пліткай. Ну, каб якая «прылічаная» зеляніна расла, трохі высадзілі розныя піхты і туі. І нічога, што яны заўжды дохлыя, бо хварэюць. Колькі іх ужо перасадзілі з 2010 — невядома. Ды і плітку здаецца ўжо пераклалі. Для прыгажосці тут уладкавалі два  фантаны з каляровым падсвечваннем і велічную  Дошку гонару з мапай. А такое вішанне на торцік — тапіярны вініпух, зайчыкі,конікі і кветачніцы а-ля «агра-трэш».

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Па вуліцам таксама прайшліся. Дамы паабапал былі абшыты і рэканструяваны, а кінатэатр «Беларусь» згубіў сваю адметную архітэктуру, ператварыўшыся ў Гандлёвы цэнтр.

Вядомы краязнаўца, фатограф і патрыёт Віцебска — Віктар Барысенкаў зрабіў праект — «Горад, які мы згубілі». Ён адшукаў у Інтэрнэце старыя фота і  зрабіў мантаж, змясціўшы парушаныя помнікі архітэктуры на свае месцы. І мы глядзім гэтыя здымкі і дзівімся — ну як такое можна было знішчыць? Дык, а што ж  складанага!  Паклаў дынаміту, што Нобелеўскі лаўрэат стварыў, і стала прыгожа: вуліца шырокая, далягляд бязмежны. Вось і парадны савецкі марш плац стаў —  ні воку адпачыць ні нагам зачапіцца.

Як з’явілася і знікла Віцебская плошча Перамогі

Закон нашага жыцця — што маем не беражом, а згубіўшы — плачам?

Па неафіцыйным сведкам сучасная ўлада ізноў плануе нейкую сучасную рэканструкцыю Плошчы перамогі. З нейкімі падземнымі пераходамі і схаваным дызайнам.

Нешта трывожна мне на сэрцы. Спадзяваюся, што грошай ім не дадуць.

Источник

Leave A Reply

Your email address will not be published.